Д. Трамп заявіў, што яго сустрэча з Кім Чэн Ынам пройдзе ў траўні або пачатку чэрвеня
  2018-04-10 14:21:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у панядзелак заявіў, што яго сустрэча з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам адбудзецца ў траўні або пачатку чэрвеня.

Д. Трамп у Белым доме паведаміў журналістам, што амерыканскі бок наладжвае кантакты з КНДР: "Мы сустрэнемся з імі ў нейкі момант у траўні або на пачатку чэрвеня".

Прэзідэнт таксама выказаў спадзяванне, што Вашынгтон і Пхеньян змогуць дасягнуць пагаднення аб дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава падчас двухбаковых перамоваў.

Некалькі афіцыйных асоб ЗША ў нядзелю адзначылі, што КНДР ужо ўступіла ў непасрэдны кантакт з амерыканскім бокам, Пхеньян паведаміў пра гатоўнасць Кім Чэн Ына абмеркаваць з Д. Трампам пытанне дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040