Сі Цзіньпін: Кітай створыць больш прывабны інвестыцыйны клімат
  2018-04-10 14:37:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай прыкладае намаганні да стварэння больш прывабных умоў для замежных інвестараў, заявіў у аўторак на адкрыцці штогадовай канферэнцыі Бааоскага азіяцкага форуму старшыня КНР Сі Цзіньпін.

Параўнаўшы інвестыцыйнае асяроддзе з паветрам, Сі Цзіньпін адзначыў, што толькі свежае паветра можа прыцягнуць больш інвестыцый з-за мяжы.

"У мінулым Кітай прыцягваў інвестыцыі ў асноўным за кошт прадастаўлення льготнай палітыкі замежным інвестарам, а цяпер нам варта больш спадзявацца на паляпшэнне інвестыцыйнага асяроддзя", – падкрэсліў ён.

"Мы будзем узмацняць узгодненасць з міжнароднымі эканамічнымі і гандлёвымі правіламі, павышаць празрыстасць, паляпшаць абарону правоў уласнасці, падтрымліваць вяршэнства закона, заахвочваць канкурэнцыю і супрацьстаяць манаполіі", – сказаў ён. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040