Сі Цзіньпін заклікаў прадстаўнікоў дзелавых колаў Тайваня садзейнічаць мірнаму развіццю міжберагавых адносін
  2018-04-11 08:29:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сі Цзіньпін заклікаў прадстаўнікоў дзелавых колаў Тайваня садзейнічаць мірнаму развіццю адносін паміж берагамі Тайваньскага праліва.

У аўторак Сі Цзіньпін сустрэўся з ганаровым старшынёй праўлення Тайваньскага фонду агульнага рынку двух берагоў Тайваньскага праліва Сяа Ваньчанам і яго спадарожнікамі ў мястэчку Баао, якія прыбылі сюды для ўдзелу ў штогадовай канферэнцыі Бааоскага азіяцкага форуму.

На сустрэчы Сі Цзіньпін сказаў, што пытанне Тайваня закранае карэнныя інтарэсы кітайскай нацыі. Гандлёва-прамысловыя колы вострава павінны цвёрда прытрымлівацца "кансенсусу 1992 года", выступаць супраць незалежнасці Тайваня і рашуча прасоўваць мірнае развіццё міжберагавых адносін, адзначыў Сі Цзіньпін.

Мацерыковая частка краіны гатова дзяліцца з тайваньскімі суайчыннікамі магчымасцямі развіцця, паглыбляць абмены і супрацоўніцтва ў сферы эканомікі і культуры, каб суайчыннікі з Тайваня атрымалі рэальную выгаду, дадаў Сі Цзіньпін. Ён заклікаў суайчыннікаў двух берагоў Тайваньскага праліва агульнымі намаганнямі садзейнічаць працэсу мірнага ўз'яднання Радзімы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040