Сі Цзіньпін: глабалізацыя адпавядае агульным інтарэсам усіх краін
  2018-04-11 09:55:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Глабалізацыя адпавядае агульным інтарэсам усіх краін, заявіў у аўторак старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Нідэрландаў Маркам Рутэ на штогадовай канферэнцыі Бааоскага азіяцкага форуму 2018.

"Мы павінны актыўна адаптавацца да глабалізацыі, а не спыняцца з-за часовых цяжкасцяў і праблем", - адзначыў Сі Цзіньпін.

"Нам неабходна прытрымлівацца канцэпцыі адкрытага развіцця і прасоўваць развіццё эканамічнай глабалізацыі ў накірунку большай адкрытасці, інклюзіўнасці, агульнадаступнасці, збалансаванасці і ўсеагульнага выйгрышу, каб усе маглі падзяліць выгаду, што прадстаўляецца ", - падкрэсліў Сі Цзіньпін.

Па словах Сі Цзіньпіна, Кітай і Нідэрланды павінны падтрымліваць адкрытую сусветную эканоміку, працягваць абараняць шматбаковыя гандлёвыя сістэмы і садзейнічаць лібералізацыі і спрашчэнню гандлю і інвестыцый.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040