Сі Цзіньпін заклікаў будаваць гарманічны свет
  2018-04-12 09:10:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Усе краіны павінны несці сваю адказнасць за глабальнае развіццё і пашыраць супрацоўніцтва ў мэтах стварэння адзінай супольнасці. Пра гэта заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін. Старшыня зрабіў такую заяву на сустрэчы з дзеючымі і новаабранымі членамі Савета Бааоскага азіяцкага форуму ў правінцыі Хайнань.

Сі Цзіньпін заклікаў шукаць выгады для ўсяго чалавецтва, падкрэсліўшы, што імкненне да міру вялікай гармоніі і мірнага суіснавання з'яўляецца філасофскім перакананнем, якога кітайскі народ прытрымліваўся ўжо некалькі тысяч гадоў.

Ён паказаў, што нельга ігнараваць адрозненні паміж Поўднем і Поўначчу, нельга забываць пра вылучаныя ААН мэты ў галіне ўстойлівага развіцця і мэты скарачэння беднасці, нельга таксама парушаць абяцанні па пытаннях рэагавання на змены клімату. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040