Кітай паабяцаў змагацца да канца, калі ЗША працягнуць упарціцца ва ўнілатэралізме
  2018-04-12 15:43:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай будзе змагацца да самага канца, калі ЗША працягнуць упарціцца ва ўнілатэралізме і гандлёвым пратэкцыянізме, заявіў у чацвер на прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн.

"На цяперашні момант афіцыйныя асобы двух бакоў не праводзілі ніякіх перамоў адносна гандлёвых трэнняў", – паведаміў ён. "Для правядзення перамоў неабходна прытрымлівацца пэўных прынцыпаў. Аднак амерыканскі бок пакуль не прадэманстраваў шчырых намераў пачаць дыялог", – працягнуў Гаа Фэн.

"Ці змогуць бакі пачаць дыялог у рамках СГА, залежыць ад таго, ці будзе амерыканскі бок па-ранейшаму паважаць правілы СГА і шматбаковыя правілы", – падкрэсліў ён.

"Калі ЗША працягнуць і далей упарта прытрымлівацца свайго курсу, Кітай будзе рашуча змагацца да самага канца", – папярэдзіў Гаа Фэн. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040