Кітай здыме імпартныя зборы з усіх лекаў ад раку
  2018-04-13 09:31:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай здыме імпартныя зборы з усіх лекаў ад раку і будзе заахвочваць імпарт больш інавацыйных лекавых прэпаратаў. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве, апублікаванай па выніках нарады Дзяржсавета КНР, якая адбылася ўчора пад старшынствам прэм'ера Дзяржсавета КНР Лі Кэцяна.

Пачынаючы з 1 мая ўсе імпартныя зборы на такія звычайныя лекі, як лекі ад раку, у тым ліку лекі на базе алкалоідаў, і імпартныя лекі традыцыйнай кітайскай медыцыны будуць абнулены. ПДВ на вытворчасць і імпарт лекаў будзе значна паніжана.

Улады скароцяць цэны на лекі ад раку з дапамогай цэнтралізаваных урадавых закупак і выключаць магчымасць устанаўлення высокіх коштаў на лекі пасродкам трансгранічнага электроннага гандлю.

Імпартуемыя інавацыйныя лекі, асабліва лекі ад раку, будуць уключаны ў каталог лекаў, на якія распаўсюджваецца медыцынская страхоўка.

Акрамя таго, будуць узмоцнены меры па абароне інтэлектуальных правоў на лекі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040