Арабскія краіны заклікалі правесці незалежнае расследаванне меркаванай хіматакі ў Сірыі
  2018-04-16 09:32:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кіраўнікі арабскіх дзяржаў у нядзелю заклікалі міжнародную супольнасць правесці незалежнае расследаванне меркаванага прымянення хімічнай зброі ў Сірыі.

Аднадзённы саміт Лігі арабскіх дзяржаў / ЛАД / прайшоў 15 красавіка ў горадзе Дахран на ўсходзе Саудаўскай Аравіі. "Мы пільна сочым за дзеяннямі заходніх краін у Сірыі. Мы катэгарычна асуджаем ужыванне хімічнай зброі супраць сірыйскага народа", - гаворыцца ў выніковай дэкларацыі мерапрыемства.

Краіны ЛАД таксама заклікалі сусветную супольнасць правесці незалежнае расследаванне меркаванага прымянення хімічнай зброі.

У дакуменце падкрэсліваецца неабходнасць урэгулявання сірыйскай праблемы палітычным шляхам. Разам з гэтым, кіраўнікі арабскіх краін заклікалі да вываду ўсіх замежных войскаў з Сірыі для абароны суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці гэтай краіны.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040