Урачыстае адкрыццё 8-га Пекінскага міжнароднага кінафестывалю прайшло на возеры Янці
  2018-04-16 10:33:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Шоу традыцыйна атрымалася, урачыстасць прайшла на высокім узроўні, па чырвонай дарожцы 15 красавіка ў сталіцы Паднябеснай прайшліся знакамітасці кітайскага кіно, а таксама з'явіліся і міжнародныя зоркі. Акцёры, рэжысёры, прадзюсары, дырэктары міжнародных кінафестываляў не стамляліся выказываць удзячнасць арганізатарам форуму і пераконваць журналістаў у тым, што гэтая падзея – яркая і вартая ўвагі.

Фёдар Бандарчук, знакаміты расійскі рэжысёр на гэты раз удзельнічае ў фестывалі ў Пекіне ў якасці госця і суразмоўцы на кітайска-міжнародным форуме па сумеснай вытворчасці. На маё пытанне, ці адчуваеца розніца з пункту гледжання члена журы, у якасці якога Фёдар Бандарчук быў некалькі гадоў таму ў Пекіне, і ў якасці кінавытворцы і прадзюсара на форуме, ён адказаў, што яму падабаецца прысутнічаць на фестывалі ў любой якасці. "Ад форуму я чакаю цікавай размовы з маімі калегамі з усяго свету, абмеркавання сумесных праектаў і супрацоўніцтва ў галіне вытворчасці. Падрабязна мы можам пагаварыць пасля форуму. "

У конкурсе сёлетняга фестывалю прымае ўдзел 15 карцін з Грузіі, Ірана, Кітая, Францыі , Чэхіі, Фінляндыі, Паўднёвай Афрыкі, Канады, і інш. Узначальвае міжнароднае журы знакаміты рэжысёр з Ганконга Вонг Карвай. Улічваючы талент і незвычайны погляд на творчасць, можна прагназаваць цікавы і прафесійны выбар пераможцаў у дзесяці намінацыях.

7 тэматычных форумаў і 300 мерапрыемстваў будзе арганізавана падчас фестывалю, білеты на панарамныя паказы фільмаў практычна раскуплены, глядач чакае сустрэчы з новым цікавым кіно, а прафесіяналы – адно з адным. Фестываль урачыста закрыецца 22 красавіка, а пакуль тыдзень кіно толькі пачынаецца.

Вольга Гальпяровіч,

Беларуская служба МРК

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040