У Кітаі штогод выяўляецца рак у 3,5 млн чалавек
  2018-04-16 15:20:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле даных Нацыянальнага анкалагічнага цэнтра, у Кітаі штогод выяўляецца рак у больш чым 3,5 млн чалавек, а памірае ад раку больш за 2 млн чалавек. Найбольш распаўсюджанымі з'яўляюцца рак лёгкіх, рак малочнай залозы і рак страўніка.

15-21 красавіка праводзіцца 24-ы Тыдзень прапаганды сярод насельніцтва ведаў аб прафілактыцы ракавых захворванняў.

У Кітаі за пяць гадоў каэфіцыент выжывальнасці ад раку ў сярэднім склаў каля 30 працэнтаў, па-ранейшаму ў значнай ступені саступаючы развітым краін па гэтым паказчыку.

Акадэмік Інжынернай акадэміі Кітая Чэн Шуцзюнь сказаў, што новымі выклікамі для супрацьстаяння распаўсюджанню анкалогіі з'яўляюцца паскоранае старэнне грамадства, забруджванне навакольнага асяроддзя, спажыванне ежы з высокім утрыманнем тлушчаў.

У апублікаваным Канцэлярыяй Дзяржсавета КНР доўгатэрміновым плане (2017-2025 гг.) па лячэнні і прафілактыцы хранічных захворванняў у Кітаі пастаўлена мэта да 2025 года павялічыць на 60 працэнтаў каэфіцыент ранняй дыягностыкі ракавых захворванняў у раёнах іх высокага распаўсюджання. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040