Кітайскі беспілотны батыскаф "Цяньлун-3" адправіўся ў экспедыцыю
  2018-04-16 16:14:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскае навукова-даследчае судна "Даян-1" сёння адправілася з горада Сямэнь правінцыі Фуцзянь у навуковую экспедыцыю ў Паўднёва-Кітайскае мора.

На борце судна – 70 даследчыкаў і распрацаваны Кітаем перадавы беспілотны батыскаф "Цяньлун-3". Згодна з планам, даследчыкі правядуць выпрабаванні і прыёмку батыскафа "Цяньлун-3" на моры.

Намеснік кіраўніка Кітайскага таварыства акеаналогіі Лі Бо адзначыў, што "Цяньлун-3" – новы батыскаф, распрацаваны Кітаем. Марскія выпрабаванні і вопытная эксплуатацыя батыскафа дазволяць павысіць узровень разведкі марскіх рэсурсаў Кітая і будуць спрыяць развіццю глыбакаводных навуковых даследаванняў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040