Сі Цзіньпін сустрэўся з выканаўчым старшынёй СЭФ К. Швабам
  2018-04-17 08:46:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін сустрэўся ў Пекіне з выканаўчым старшынёй Сусветнага эканамічнага форуму Клаусам Швабам.

Сі Цзіньпін сказаў, што супрацоўніцтва паміж Кітаем і СЭФ рухаецца сінхронна з працэсам рэформаў і адкрытасці ў Кітаі. Сі Цзіньпін выказаў меркаванне, што абодвум бакам неабходна ісці поруч з часам, узмацняць супрацоўніцтва і сумесна працаваць па выяўленні новых рухаючых сіл глабальнага эканамічнага росту, шукаць рэальныя меры для ўрэгулявання выклікаў глабальнага характару.

К.Шваб адзначыў, што СЭФ садзейнічае эканамічнай глабалізацыі, выступае супраць пратэкцыянізму. СЭФ ганарыцца супрацоўніцтвам з Кітаем за мінулыя 40 гадоў, спадзяецца ўзмацніць доўгатэрміновае супрацоўніцтва з Кітаем у галінах, якія ўключаюць падтрымку і прасоўванне будаўніцтва "Пояса і шляху", а таксама садзейнічанне інавацыйнаму развіццю; Кітай разлічвае сумесна прыкладаць намаганні для ўмацавання сістэмы глабальнага кіравання, садзейнічання вырашэнню праблем сусветнага характару. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040