Кім Чэн Ын паглядзеў балет "Чырвоны жаночы атрад" у выкананні кітайскай мастацкай трупы
  2018-04-17 08:59:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня Працоўнай партыі Карэі (ППК), старшыня Камітэта па дзяржаўных справах КНДР Кім Чэн Ын з жонкай Лі Соль Чжу паглядзелі балет "Чырвоны жаночы атрад" у выкананні кітайскай мастацкай трупы.

Кім Чэн Ын і Лі Соль Чжу цалкам паглядзелі спектакль, раз за разам апладыруючы яркаму выступленню артыстаў.

Пасля завяршэння спектакля пад бурныя апладысменты гледачоў Кім Чэн Ын і Лі Соль Чжу падняліся на сцэну і паціснулі рукі артыстам. Яны далі высокую ацэнку бліскучаму прадстаўленню і сфатаграфаваліся з усімі на памяць.

Па запрашэнні паўночнакарэйскага боку кітайская мастацкая трупа 13 красавіка пачала візіт у КНДР, каб прыняць удзел у 31-м Міжнародным мастацкім фестывалі дружбы "Красавіцкая вясна".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040