Новы кітайскі знішчальнік J-10C паступіў на баявую службу
  2018-04-17 10:47:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Новы шматмэтавы кітайскі знішчальнік J-10C у панядзелак паступіў на баявую службу. Пра гэта абвясцілі сёння ВПС Народна-вызваленчай арміі Кітая.

Знішчальнік абсталяваны перадавым радыёэлектронным абсталяваннем і вялікім арсеналам сродкаў знішчэння. Распрацаваны Кітаем самалёт можа весці паветраны бой на блізкай і сярэдняй дыстанцыі і наносіць высокадакладныя ўдары па наземных і марскіх мэтах, гаворыцца ў заяве ВПС.

J-10C – кітайскі звышгукавы знішчальнік трэцяга пакалення. Упершыню ён быў паказаны ў ліпені 2017 года на палігоне Чжужыхэ ў АР Унутраная Манголія, калі НВАК адзначала сваё 90-годдзе. Новы знішчальнік пашырыць магчымасці ВПС краіны па вядзенні наступальных і абарончых дзеянняў і палепшыць іх здольнасць выконваць пастаўленыя задачы і місіі, адзначаецца ў заяве. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040