Прамысловая вытворчасць у Кітаі развіваецца стабільна
  2018-04-17 11:19:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У апошнія гады ў Кітаі назіралася стабільнае развіццё прамысловай вытворчасці і паскарэнне аптымізацыі яе структуры, што садзейнічала няўхільнаму росту нацыянальнай эканомікі, адзначыў у нядзелю кіраўнік прамысловага аддзела Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР Вэнь Цзяньу.

Статыстычныя даныя паказваюць, што ў 2012-2017 гадах фактычны гадавы рост дабаўленай вартасці вядучых прадпрыемстваў, на долю якіх прыпадае каля 90 працэнтаў прамысловай эканомікі краіны, склаў у сярэднім 7,4 працэнта. У прыватнасці, рост паказчыка на дзяржаўна-холдынгавых прадпрыемствах склаў 4,3%, на прыватных прадпрыемствах - 8,9%, на прадпрыемствах з удзелам замежных, Сянганскага, аамэньскіх і тайваньскіх інвестыцый - 5,9 %.

У 2017 годзе актывы вядучых дзяржаўна-холдынгавых прамысловых прадпрыемстваў склалі ў агульнай колькасці 42,5 трлн юаняў / 1 дол. ЗША - 6,29 юаня /, што на 11,3 трлн юаняў больш у параўнанні з 2012 годам. Сярэднегадавы прырост паказчыка склаў 6,4%. Прыватныя прадпрыемствы, якія хутка развіваюцца, становяцца важнай сілай, што стымулюе развіццё прамысловай эканомікі. Як паказваюць даныя, у 2017 годзе колькасць прыватных прамысловых прадпрыемстваў у краіне дасягнула 222 тыс., то бок павялічылася на 33 тыс. супраць 2012 года. Іх удзельная вага ў агульнай колькасці вядучых прамысловых прадпрыемстваў краіны вырасла да 57,7 %. На прыватных прамысловых прадпрыемствах было занята 32,71 млн чалавек, што склала 36,9 % ад агульнай колькасці занятых на прамысловых прадпрыемствах Кітая.

Стабільнае развіццё прадпрыемстваў з удзелам замежных, Сянганскага, аамэньскіх і тайваньскіх інвестыцый таксама стымулявала развіццё прамысловай эканомікі Кітая. Паводле даных, у 2017 годзе колькасць вядучых прамысловых прадпрыемстваў з удзелам замежных, Сянганскага, аамэньскіх і тайваньскіх інвестыцый склала 49,9 тыс., або 12,9 % ад агульнай колькасці вядучых прамысловых прадпрыемстваў краіны. Іх актывы склалі 22,5 трлн юаняў, што на 5,3 трлн юаняў больш у параўнанні з 2012 годам. На іх было занята 20,88 мільёна чалавек.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040