ВУП Кітая ў першым квартале 2018 года вырас на 6,8%
  2018-04-17 15:11:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская эканоміка прадэманстравала добры старт у 2018 годзе: у першым квартале ВУП краіны вырас на 6,8% у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года. Пра гэта сведчаць апублікаваныя ў аўторак даныя Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення Кітая.

У першыя тры месяцы бягучага года ВУП Кітая склаў 19,88 трлн юаняў і павялічыўся ў супастаўных цэнах на 6,8% у гадавым выразе, застаўшыся нязменным у параўнанні з папярэднім кварталам.

"Гэта добры пачатак для кітайскай эканомікі", – сказаў на прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік Дзяржстата Сін Чжыхун, адзначыўшы імпульс у развіцці, стабільны прагрэс у мадэрнізацыі і павышэнне якасці і эфектыўнасці эканомікі.

Паводле яго слоў, тэмпы росту ВУП на працягу 11 кварталаў захоўваліся ў межах 6,7-6,9%, пры гэтым узровень беспрацоўя і інфляцыі заставаўся стабільным. З пачатку года знешні гандаль Кітая становіцца больш збалансаваным, тэмпы росту імпарту перавышаюць тэмпы росту экспарту, скарачаецца актыўнае сальда знешняга гандлю, дадаў Сін Чжыхун.

Летась рост кітайскай эканомікі склаў 6,9%, дасягнуўшы максімальнага ўзроўню за апошнія сем гадоў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040