Японія раскрыла імёны членаў "атрада 731" і інфармацыю пра іх
  2018-04-17 15:40:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Імёны 3607 членаў сакрэтнага "атрада 731" імператарскай арміі Японіі, вядомага правядзеннем на тысячах кітайскіх ахвяр жахлівых эксперыментаў з бактэрыялагічнай і хімічнай зброяй, былі раскрыты Нацыянальным архівам Японіі. Пра гэта сёння паведаміў Кацуа Нісіяма, ганаровы прафесар Універсітэта медыцынскіх навук. "Упершыню былі раскрыты амаль усе сапраўдныя імёны членаў атрада. Мы апублікуем іх на вэб-сайце, каб імі можна было скарыстацца для даследаванняў", – сказаў ён сёння на прэс-канферэнцыі.

Імёны работнікаў штаба атрада, а таксама іх званні і іншая інфармацыя, уключаючы адрасы і членаў сем'яў, утрымліваюцца ў спісе, датаваным 1 студзеня 1945 года. У спіс уваходзяць 52 хірурга, 49 інжынераў, 38 медсясцёр і 1117 ваенных лекараў, якія дзейнічалі ў штабе "атрада 731".

Атрад імператарскай арміі Японіі базіраваўся ў раёне Пінфан горада Харбін правінцыі Хэйлунцзян. Атрад быў створаны ў 1936 годзе і праводзіў на людзях эксперыменты па вівісекцыі для тэсціравання бактэрыялагічных і хімічных бомбаў, а таксама займаўся іншымі зверствамі. Усяго ахвярамі яго "эксперыментаў" сталі тры тысячы чалавек, сярод якіх таксама былі савецкія людзі, манголы, карэйцы і салдаты саюзнікаў.

Атрад служыў сакрэтнай ваеннай доследнай базай Японіі ў галіне біялагічнай і хімічнай зброі і з'яўляўся кіруючым цэнтрам японскай біялагічнай вайны ў Кітаі і Паўднёва-Усходняй Азіі падчас Другой сусветнай вайны. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040