Кітай выказаў рашучасць адстойваць сістэму шматбаковага і свабоднага гандлю
  2018-04-18 09:33:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Калі ЗША працягнуць ставіць пад пагрозу мультылатэралізм і свабодны гандаль, Кітай гатовы да гэтага і прыме меры для іх абароны. Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін зрабіла гэтыя заўвагі на чарговай прэс-канферэнцыі.

"Кітай шмат разоў тлумачыў сваю пазіцыю", - сказала Хуа Чуньін, дадаўшы, што Кітай і ЗША павінны праяўляць узаемную павагу, ставіцца адзін да аднаго на роўных і імкнуцца да вынікаў, якія задаволяць два бакі.

Японія і Індыя на праведзеных на днях перамовах з Кітаем выказалі падтрымку шматбаковай гандлёвай сістэме і глабальнай сістэме свабоднага гандлю, ядром якой з'яўляецца Сусветная гандлёвая арганізацыя. Многія замежныя лідары выказалі падобныя меркаванні, паведаміла Хуа Чуньін.

Яна дадала, што 107 галіновых груп у ЗША выступаюць супраць плана амерыканскай адміністрацыі па ўвядзенні дадатковых тарыфаў на кітайскія тавары.

У адказ на апублікаванае ў "Твітэры" паведамленне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб тым, што "Расія і Кітай вядуць гульню з дэвальвацыяй валюты", Хуа Чуньін адзначыла, што Кітай звярнуў увагу на даклад міністэрства фінансаў ЗША, згодна з якім ніхто з гандлёвых партнёраў ЗША не маніпулюе сваім абменным курсам.

"Падобна на тое, ЗША паслалі супярэчлівыя паведамленні", - сказала яна.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040