Сі Цзіньпін накіраваў віншавальны ліст Першаму саміту па будаўніцтве лічбавага Кітая
  2018-04-23 09:14:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншавальны ліст на адрас Першага саміту па будаўніцтве лічбавага Кітая, які адкрыўся ў нядзелю ў Фучжоу правінцыі Фуцзянь.

У лісце Сі Цзіньпін паказаў, што ў сучасным свеце з кожным днём мяняюцца інфармацыйныя тэхналогіі і інавацыі, адыгрываючы ўсё больш важную ролю ў садзейнічанні сацыяльна-эканамічнаму развіццю, прасоўванню мадэрнізацыі сістэмы і патэнцыялу дзяржаўнага кіравання, задавальненню ўзрастаючых патрэб народа.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што 19-ы з'езд КПК распрацаваў стратэгічны план па ператварэнні Кітая ў інтэрнэт-дзяржаву, будаўніцтве лічбавага Кітая і стварэнні інтэлектуальнага грамадства. Паскарэнне будаўніцтва лічбавага Кітая азначае адаптацыю да новага гістарычнага гарызонту развіцця краіны, усебаковае ажыццяўленне канцэпцыі новага развіцця, а таксама культываванне з дапамогай інфарматызацыі новай крыніцы рухаючай сілы, што будзе прасоўваць новае развіццё, а новае развіццё будзе бачыць новыя яркія дасягненні.

Гэты саміт, які праходзіць пад лозунгам "Стымуляваць мадэрнізацыю за кошт інфарматызацыі і фарсіраваць будаўніцтва лічбавага Кітая", прадэманструе апошнія дасягненні ў галіне развіцця электроннага ўрада і лічбавай эканомікі Кітая; у яго рамках будзе ажыццёўлены абмен вопытам па будаўніцтве лічбавага Кітая, адзначыў Сі Цзіньпін .

Першы саміт па будаўніцтве лічбавага Кітая, які праходзіць з 22 па 24 красавіка ў горадзе Фучжоу, арганізаваны Дзяржканцылярыяй інтэрнэт-інфармацыі, Дзяржкамітэтам па справах развіцця і рэформаў, Міністэрствам прамысловасці і інфарматызацыі і народным урадам правінцыі Фуцзянь. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040