Кітай працягне зніжаць выдаткі прадпрымальніцтва
  2018-04-23 09:40:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёлета Кітай прыме больш мер для зніжэння выдаткаў прадпрымальніцтва, паведамілі ў Дзяржкамітэце па справах развіцця і рэформаў КНР.

Сярод такіх мер – зніжэнне тарыфаў на электраэнергію, а таксама кошту лагістычных і пасрэдніцкіх паслуг. Дзякуючы гэтым мерам прадпрыемствы змогуць сэканоміць больш за 150 млрд юаняў сёлета, адзначыў прадстаўнік камітэта Юэ Сюху.

Згодна з дакладам аб рабоце ўрада, да канца 2018 года ўрад плануе знізіць тарыфы на электраэнергію для прамысловых і камерцыйных прадпрыемстваў у сярэднім на 10 працэнтаў. За мінулыя два гады дзякуючы намаганням ўрада выдаткі прадпрыемстваў скараціліся на 500 мільярдаў юаняў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040