Сі Цзіньпін заклікаў укараняць вопыт правінцыі Чжэцзян пры пабудове прыгожай вёскі з палепшанымі ўмовамі пражывання
  2018-04-23 15:16:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З заклікам укараняць вопыт правінцыі Чжэцзян пры пабудове ў краіне прыгожай вёскі з палепшанымі ўмовамі пражывання людзей заклікаў старшыня КНР Сі Цзіньпін.

Правінцыя Чжэцзян за 15 гадоў, грунтоўна прасоўваючыся ў ажыццяўленні праграмы "Тысячы ўзорных вёсак", дамаглася ўражлівых поспехаў у паляпшэнні навакольнага асяроддзя ў сельскай мясцовасці, гаворыцца ва ўказанні кіраўніка краіны.

"Як я неаднаразова заяўляў, паляпшэнне навакольнага асяроддзя ў сельскай мясцовасці – задача для ўсіх рэгіёнаў, але пры гэтым дапускаецца прымяненне розных стандартаў", - заўважыў Сі Цзіньпін.

Паводле яго слоў, вопыт і практыка правінцыі Чжэцзян заслугоўваюць укаранення ў кантэксце рэалізацыі ў краіне трохгадовай праграмы дзеянняў па паляпшэнні асяроддзя пражывання ў сельскіх раёнах і нацыянальнай стратэгіі ўздыму вёскі. Мэта ўсяго гэтага, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, – умацаваць ва ўсіх, хто жыве ў сельскай мясцовасці, "пачуццё набыцця і пачуццё шчасця".

Правінцыя Чжэцзян прыступіла да рэалізацыі сваёй праграмы ў 2003 годзе. Па стане на канец 2017 года, працу па паляпшэнні навакольнага асяроддзя выканалі 27 тыс. вёсак. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040