Батыскаф "Цяньлун-3" пераадолеў 156 км за 42 гадзіны
  2018-04-23 16:39:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Цяньлун-3", беспілотны батыскаф кітайскай распрацоўкі, усталяваў новы рэкорд, пераадолеўшы 156 км за 42 гадзіны.

21 красавіка ў 00:24 батыскаф дасягнуў глыбіні 3850 м, пачаўшы плаванне ў рамках свайго другога пагружэння ў Паўднёва-Кітайскім моры. Апарат скончыў плаванне ў 19:12 наступнага дня, тым самым за 42 гадзіны 48 хвілін пераадолеўшы 156,82 км.

Асноўная мэта другога апускання батыскафа "Цяньлун-3" – праверка дальнасці плавання. Згодна з праектам, ён у стане рухацца 30 гадзін з хуткасцю два вузлы за гадзіну. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040