МЗС КНР накіравала працоўную групу ў КНДР у сувязі з сур'ёзным ДТЗ з удзелам кітайскіх турыстаў
  2018-04-24 09:54:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай у панядзелак накіраваў працоўную групу і медыкаў у КНДР у сувязі з сур'ёзным ДТЗ з удзелам кітайскіх турыстаў. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан.

У нядзелю ўвечары ў паўночнакарэйскай правінцыі Хванхэ-Пукто адбылося сур'ёзнае ДТЗ, у выніку якога 32 кітайскія турысты і чатыры паўночнакарэйскія работнікі загінулі, яшчэ двое кітайскіх турыстаў атрымалі цяжкія траўмы, паведаміў кітайскі дыпламат.

"Мы выказваем глыбокі смутак па загінуўшых кітайскіх суайчынніках і грамадзянах КНДР, а таксама шчырыя спачуванні іх родным і блізкім", – адзначыў Лу Кан.

Паводле яго слоў, кітайскі ўрад заўсёды надае павышаную ўвагу пытанню забеспячэння бяспекі кітайскіх грамадзян за мяжой, адразу пасля інцыдэнту МЗС і пасольства Кітая ў КНДР запусцілі рэжым хуткага рэагавання на НЗ, пачалі разам з адпаведнымі ведамствамі працу па ліквідацыі наступстваў аварыі.

Кампетэнтныя ведамствы КНДР аказваюць актыўнае садзейнічанне кітайскаму боку ў аперацыі па ліквідацыі наступстваў ДТЗ і правядзенні адпаведнага расследавання. Кітай будзе падтрымліваць цесныя кантакты і каардынацыю ў наступнай працы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040