У кітайскім Чунціне пачала працу тэставая сетка фармату 5G
  2018-04-24 15:52:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Першая тэставая сетка фармату 5G сёння была запушчана ў горадзе Чунцін, што стала яшчэ адным крокам да камерцыйнага ўкаранення тэхналогіі 5G у Кітаі.

Чунцін уваходзіць у першую групу кітайскіх гарадоў, дзе будуць створаны і запушчаны ў тэставым рэжыме сеткі фармату 5G.

Тэставая сетка адкрыта для кампаній і асоб, якія маюць намер сумесна ажыццяўляць інавацыі ў галіне 5G, уключаючы такія сферы, як інтэрнэт транспартных сродкаў, аўтаматычнае кіраванне транспарту, смарт-гарады, а таксама дапоўненая і віртуальная рэальнасць у рэжыме анлайн. Тэставы перыяд будзе доўжыцца да афіцыйнага камерцыйнага ўкаранення тэхналогіі 5G. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040