Паліцыя затрымала падазраванага ў падпале, які забраў жыцці 18 чалавек у караоке-бары ў паўднёвым Кітаі
  2018-04-24 15:53:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паліцыя затрымала чалавека, які падазраецца ў здзяйсненні падпалу ў караоке-бары ў правінцыі Гуандун. Загінулі 18 чалавек і яшчэ 5 пацярпелі.

Затрыманы 32-гадовы Лю Чуньлу прызнаўся ў падпале. Яго затрымалі ва ўласным доме ў горадзе Індэ, паведаміў мясцовы ўрад.

Паведамленне пра пажар у бары ў Індэ паступіла каля 00:30 і прыкладна ў 00:55 пажар быў патушаны, гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення грамадскай бяспекі. Усе пацярпелыя былі дастаўлены ў бальніцу і праходзяць лячэнне. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040