У сакавіку ў Кітаі больш за 4900 чалавек былі пакараны за парушэнне "Правіл з васьмі пунктаў"
  2018-04-24 16:06:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сакавіку 2018 года было выяўлена 3516 выпадкаў парушэння "Правіл з васьмі пунктаў", 4910 парушальнікаў былі прыцягнуты да адказнасці, паведамляецца на сумесным сайце Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны і Дзяржаўнага нагляднага камітэта КНР.

Як удакладняецца ў паведамленні, 807 выяўленых парушэнняў былі звязаны з выплатай надбавак і кампенсацый, 600 – з атрыманнем матэрыяльных каштоўнасцей і грашовых сродкаў у выглядзе падарункаў, 574 – з камплектаваннем і выкарыстаннем службовых аўтамабіляў, 453 – з арганізацыяй застолляў за казённы кошт, 426 – з правядзеннем празмерна пышных вясельных і пахавальных цырымоній і інш. У ліку прыцягнутых да адказнасці – 74 службовыя асобы ў рангу начальніка ўпраўлення, 561 – начальніка аддзела.

З пачатку 2018 года па 31 сакавіка па ўсім Кітаі было выяўлена больш за 10 тыс. выпадкаў парушэнняў "Правіл з васьмі пунктаў", 14141 парушальнікаў прыцягнуты да адказнасці.

Менавіта ў гэтых мэтах у снежні 2012 года Палітбюро ЦК КПК прыняло "Правілы з васьмі пунктаў". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040