Кітай з мая адмяняе ўвазныя пошліны на медыкаменты
  2018-04-24 16:57:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай з 1 мая адменіць увазныя пошліны на 28 найменняў медыкаментаў. Як распавялі кар. «Сіньхуа» ў Міністэрстве фінансаў, нулявая пошліна распаўсюджваецца на пераважную большасць імпартных лекавых сродкаў, асабліва прэпараты ад анкалагічных захворванняў, якія фактычна ўжо імпартуюцца ў Кітай. Выключэнне складуць хіба што тыя, якія не вырабляюцца за мяжой, а таксама шэраг лекаў, якія ўтрымліваюць алкалоіды, падкрэслілі ў міністэрстве.

Раней Дзяржсавет, прымаючы рашэнне аб пераглядзе пошлін на імпарт медыкаментаў, аргументаваў яго неабходнасцю ўдасканальваць сістэму лекавага забеспячэння, падняць на больш высокі ўзровень нацыянальную медыцыну і павысіць дабрабыт насельніцтва ў гэтай сферы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040