МЗС: нефармальная сустрэча дасць лідарам Кітая і Індыі магчымасць правесці паглыблены абмен меркаваннямі
  2018-04-25 09:52:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі і індыйскі бакі аднадушна лічаць, што нефармальная сустрэча дасць лідарам дзвюх краін магчымасць правесці паглыблены абмен меркаваннямі па пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан на чарговай прэс-канферэнцыі ў аўторак.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі правядуць нефармальную сустрэчу 27-28 красавіка ў горадзе Ухань. У апошнія гады лідары дзвюх краін не раз сустракаліся ў рамках шматбаковых мерапрыемстваў, уключаючы саміты БРІКС, ШАС і "Групы 20". Падчас тых сустрэч яны дасягнулі важных дамоўленасцей, што моцна паўплывала на развіццё кітайска-індыйскіх адносін. Пры гэтым паміж лідарамі дзвюх краін таксама ўсталяваліся добрыя працоўныя адносіны, нагадаў Лу Кан. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040