Батыскаф "Цяньлун-3" прайшоў прыёмку і пачаў першае апусканне ў рамках эксперыментальнага прымянення
  2018-04-25 10:59:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Самы перадавы беспілотны батыскаф кітайскай распрацоўкі "Цяньлун-3" прайшоў прыёмку, якую правяла група спецыялістаў на месцы, і ў аўторак пачаў першае апусканне ў рамках эксперыментальнага прымянення.

"Цяньлун-3" ужо ажыццявіў два пробныя апусканні. У працэсе экспертызы на месцы правядзення марскіх выпрабаванняў група спецыялістаў ацаніла 50 параметраў апарата, уключаючы максімальную працоўную глыбіню, апусканне і ўсплыванне з выключаным рухавіком, запас ходу, спадарожнікавую сувязь, навігацыю, і пасля абмеркавання правяла прыёмку глыбакаводнага апарата на месцы.

Па словах кіраўніка групы спецыялістаў Гаа Вэя, выпрабаванні на моры прайшлі паспяхова, за два пробныя апусканні "Цяньлун-3" завяршыў усе прадугледжаныя планам пункты працы, пры гэтым значна палепшыўся максімальны запас ходу і іншыя ключавыя тэхнічныя паказчыкі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040