Сустрэча Сі Цзіньпіна і Н. Модзі адкрывае новыя гарызонты кітайска-індыйскіх адносін
  2018-04-25 15:09:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Запланаваная ў канцы бягучага тыдня сустрэча старшыні КНР Сі Цзіньпіна і прэм'ер-міністра Індыі Нарэндры Модзі адкрые новыя гарызонты адносін дзвюх краінамі, заявіў намеснік міністра замежных спраў Кітая Кун Сюанью.

Сі Цзіньпін і Н. Модзі правядуць нефармальную сустрэчу з 27 па 28 красавіка ва Ухане – адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хубэй. Падчас сустрэчы, адзначыў намеснік міністра, кіраўнікі дзвюх краін падзеляцца стратэгічным бачаннем у кантэксце трансфармацыйных працэсаў, якія адбываюцца зараз у свеце, правядуць паглыблены абмен меркаваннямі па агульных, доўгатэрміновыхі стратэгічных пытаннях аб развіцці двухбаковых адносін у будучыні". Гэта, паводле яго слоў, прывядзе дзве краіны да адкрыцця новых гарызонтаў двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама мае важнае пазітыўнае значэнне для рэгіянальнага і глабальнага міру".

Кун Сюанью падкрэсліў, што Кітай і Індыя – дзве краіны з больш чым мільярдным насельніцтвам – выступаюць галоўнай сілай у прасоўванні шматпалярнага светаўладкавання і эканамічнай глабалізацыі, у забеспячэнні рэгіянальнага і глабальнага міру і стабільнасці. У гэтай сувязі становіцца ўсё больш відавочным стратэгічнае і глабальнае значэнне кітайска-індыйскіх адносін.

Кун Сюанью заявіў таксама, што ў бакі маюць адзінае меркаванне пра тое, што пасля сустрэчы неабходна падтрымліваць кантакты на высокім узроўні і інстытуцыянальнае ўзаемадзеянне, паглыбіць двухбаковае супрацоўніцтва, належным чынам урэгуляваць існуючыя рознагалоссі і актывізаваць каардынацыю у шматбаковых фарматах, каб "адносіны паміж дзвюма краінамі, якія апынуліся на новым рубяжы, развіваліся яшчэ больш эфектыўна і яшчэ боле хутка ". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040