Спецыяльны цягнік з целамі загінуўшых у КНДР кітайскіх турыстаў прыбыў у Шэньян
  2018-04-27 08:55:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У чацвер у 9:00 у г. Шэньян, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Ляанін, прыбыў цягнік, адпраўлены са сталіцы КНДР спецыяльна для дастаўкі целаў загінуўшых у гэтай краіне кітайскіх турыстаў і пацярпелых на радзіму. Падчас праводзінаў на вакзале вярхоўны лідар КНДР Кім Чэн Ын яшчэ раз выказаў глыбокі смутак па загінуўшых, а таксама спачуванні іх родным. Ён падняўся ў вагон і наведаў параненых у выніку аўтааварыі.

Целы кітайскіх турыстаў і параненыя былі дастаўлены на радзіму ў суправаджэнні высокапастаўленых чыноўнікаў КНДР, пасла Кітая ў КНДР Лі Цзіньцзюня, рабочай групы МЗС КНР і медыцынскага персаналу.

Кім Чэн Ын таксама адправіў тэлеграму са спачуваннямі на адрас кіраўнікоў Кітая.

Як раней паведамлялася, 22 красавіка ўвечары ў паўночнакарэйскай правінцыі Хванхэ-Пукто адбылося сур'ёзнае ДТЗ, у выніку якога 32 кітайскія турысты і чатыры паўночнакарэйскія работнікі загінулі, яшчэ двое кітайскіх турыстаў атрымалі цяжкія траўмы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040