Сі Цзіньпін: экалагічны фактар – прыярытэт развіцця эканамічнага арэала ракі Янцзы
  2018-04-27 08:56:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў садзейнічаць высакаякаснаму росту кітайскай эканомікі за кошт развіцця эканамічнага арэала ўздоўж Янцзы. Пра гэта ён адзначыў на сімпозіуме па прасоўванні развіцця эканамічнага арэала басейна Янцзы, які адбыўся ва Ухане, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хубэй.

З 24 па 25 красавіка Сі Цзіньпін пабываў у гарадах Ічан і Цзінчжоу правінцыі Хубэй, горадзе Юэян правінцыі Хунань і ў раёне гідравузла «Санься». Падчас інспекцыйнай паездкі ён азнаёміўся з ходам пераносу прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці, экалагічнымі мерапрыемствамі ў басейне ракі Янцзы, упарадкаваннем яе русла, аднаўленнем забалочаных зямель і працай гідраметэаралагічных станцый, а таксама з ходам рэалізацыі стратэгіі развіцця эканамічнага арэала Янцзы.

Наведаўшы індустрыяльны парк карпарацыі «Сінфа» па вытворчасці новых матэрыялаў на беразе Янцзы, Сі Цзіньпін адзначыў: "Будаўніцтва эканамічнага арэала ўздоўж ракі павінна праходзіць пры ўмове абароны навакольнага асяроддзя. Перш за ўсё, мы павінны ўзяць за правіла: прыярытэт – экалагічнае аднаўленне Янцзы ў мэтах усебаковай абароны ракі. Нельга весці разбуральнае засваенне ў ходзе развіцця».

Падчас інспекцыйнай паездкі на электрастанцыю «Санься» Сі Цзіньпін заклікаў узмацніць патэнцыял Кітая ў галіне самастойных інавацый. Паводле яго слоў, краіна павінна асвоіць базавыя тэхналогіі высокатэхналагічнага абсталявання. У гэтым Кітай павінен абапірацца на свае ўласныя намаганні. Садзейнічанне развіццю эканамічнага арэала рэгіёнаў Янцзы ўяўляе сабой важнае рашэнне ЦК КПК, а таксама вялікую стратэгію, з якой звязана развіццё краіны ў цэлым.

Для прасоўвання развіцця эканамічнага арэала рэгіёнаў Янцзы ў новых абставінах неабходна рацыянальна ўрэгуляваць адносіны паміж агульным развіццём і дасягненнем прарываў у ключавых галінах, аховай навакольнага асяроддзя і эканамічным развіццём, выпрацоўкай агульнага плана і яго актыўнай рэалізацыяй, адмовай ад старых драйвераў развіцця і стварэннем новых рухаючых сіл эканомікі, самастойным і ўсеагульным развіццём, падкрэсліў Сі Цзіньпін. «Перадумова прасоўвання развіцця эканамічнага арэала рэгіёнаў ракі Янцзы – падтрыманне прыярытэту экалагічнага фактару. Неабходна наладзіць працу па экалагічным аднаўленні і ахове навакольнага асяроддзя, садзейнічаць зялёнаму развіццю ўсяго рэгіёна».

Па словах Сі Цзіньпіна, у працэсе развіцця эканамічнага арэала рэгіёнаў Янцзы варта кіравацца новай канцэпцыяй развіцця, прытрымлівацца паступальнага руху наперад пры захаванні стабільнасці, прыкладаць усе намаганні для абароны Янцзы, адмовіўшыся ад інтэнсіўнага асваення; паглыбляць рэформы і інавацыі, узмацняць стратэгічнае планаванне і рабіць усё неабходнае для таго, каб развіццё эканамічнага арэала рэгіёнаў Янцзы спрыяла высакаякаснаму росту эканомікі краіны. - Р - 

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040