Сі Цзіньпін заклікаў садзейнічаць высакаякаснаму эканамічнаму росту за кошт развіцця эканамічнага пояса ўздоўж Янцзы
  2018-04-27 15:06:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сі Цзіньпін заклікаў садзейнічаць высакаякаснаму росту кітайскай эканомікі за кошт развіцця эканамічнага пояса ўздоўж Янцзы.

Сі Цзіньпін выказаў такое меркаванне на сімпозіуме па прасоўванні развіцця эканамічнага пояса ўздоўж Янцзы, які адбыўся ва Ухане, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хубэй.

Сі Цзіньпін адзначыў, што садзейнічанне развіццю эканамічнага пояса ўздоўж Янцзы ўяўляе сабой важнае рашэнне, прынятае ЦК КПК, а таксама важную стратэгію, з якой будзе звязана развіццё краіны ў цэлым. У мэтах прасоўвання развіцця эканамічнага пояса ўздоўж Янцзы ў новай сітуацыі, працягнуў ён, неабходна правільна ўрэгуляваць адносіны паміж рухам наперад у цэлым і дасягненнем прарываў ў ключавых галінах, аховай экалагічнага асяроддзя і развіццём эканомікі, выпрацоўкай агульнага плана і прыкладаннем нястомных намаганняў, пазбаўленнем ад старых драйвераў развіцця і стварэннем новых рухаючых сіл, самастойным развіццём і сумесным развіццём.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што ў працэсе развіцця эканамічнага пояса ўздоўж Янцзы варта кіравацца новай канцэпцыяй развіцця, прытрымлівацца асноўнага лейтматыву працы – паступальнага руху наперад пры захаванні стабільнасці; прыкладаць усе магчымыя намаганні для захавання Янцзы, адмовіўшыся ад маштабнага асваення; паглыбляць рэформы і інавацыі, узмацняць стратэгічнае планаванне і рабіць усё неабходнае для таго, каб развіццё эканамічнага пояса ўздоўж Янцзы спрыяла высакаякасным росту эканомікі краіны.

Сраней Сі Цзіньпін пабываў у гарадах Ічан і Цзінчжоу правінцыі Хубэй, горадзе Юэян правінцыі Хунань і раёне вадасховішча гідравузла "Санься". Падчас інспекцыйнай паездкі ён азнаёміўся з ходам перамяшчэння прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці, барацьбы з забруджваннем Янцзы, упарадкаваннем яе русла, аднаўленнем забалочаных зямель і працай гідраометрычных станцый, а таксама з працэсам рэалізацыі стратэгіі развіцця эканамічнага пояса ўздоўж Янцзы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040