Сі Цзіньпін сустрэўся з Нарэндрам Модзі ва Ухане
  2018-04-28 09:02:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 27 красавіка ў горадзе Ухань, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хубэй, правёў неафіцыйную сустрэчу з прэм'ер-міністрам Індыі Нарэндрам Модзі. Сі Цзіньпін і Модзі таксама наведалі выставу шэдэўраў культурнай спадчыны ў Музеі правінцыі Хубэй.

Вітаючы прыбыццё Модзі ва Ухань, Сі Цзіньпін адзначыў, што за апошнія тры гады ён і індыйскі прэм'ер-міністр абмяняліся ўзаемнымі візітамі і шмат разоў сустракаліся на шматбаковых пляцоўках. Бакі ўстанавілі спрыяльныя працоўныя сувязі і дасягнулі кансенсусу па шэрагу важных пытанняў. Гэта служыць пазітыўным сігналам аб дружбе паміж Кітаем і Індыяй і дэманструе моцныя імкненні краін да правядзення ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і ажыццяўлення сумеснага развіцця. Вялікае ўзаемадзеянне паміж краінамі мае сусветнае значэнне. "Спадзяюся, што наша сустрэча адкрые новую старонку ў гісторыі кітайска-індыйскіх адносін", – сказаў Сі Цзіньпін.

Мы павінны са стратэгічнага пункту гледжання разглядаць агульнае становішча кітайска-індыйскіх адносін, прытрымлівацца правільнага напрамку развіцця двухбаковых адносін, рабіць усё для таго, каб адносіны паміж дзвюма краінамі атрымалі бесперапыннае развіццё, падкрэсліў Сі Цзіньпін. Кітай гатовы разам з індыйскім бокам стварыць больш цеснае партнёрства па развіцці, стымуляваць усебаковае развіццё абменаў і супрацоўніцтва паміж двума бакамі ў розных галінах, адзначыў ён.

Нарэндра Модзі сказаў, што гэта сустрэча мае гістарычнае значэнне. Падтрыманне цесных кантактаў на высокім узроўні і стратэгічных кантактаў паміж Індыяй і Кітаем спрыяе ўмацаванню ўзаемаразумення, паглыблення супрацоўніцтва, адпавядае агульным інтарэсам для забеспячэння развіцця ў абедзвюх краінах і ў рэгіёне. Індыя мае намер сумесна з Кітаем прыкладаць агульныя намаганні для дасягнення гэтага.

Наведваючы выставу шэдэўраў культурнай спадчыны, Сі Цзіньпін сказаў, што Кітай і Індыя – дзяржавы са сваёй бліскучай гісторыяй і культурай, і ў культуры дзвюх краін ёсць шмат агульнага. Кітай і Індыя павінны разгортваць абмены ў больш шырокіх сферах і на больш глыбокіх узроўнях, прыкладаць агульныя намаганні для адраджэння ўсходняй цывілізацыі, сумесна ініцыяваць павагу да разнастайнасці цывілізацыі і прасоўваць гарманічнае суіснаванне розных цывілізацый.

Паводле слоў Нарэндры Модзі, Індыя і Кітая з'яўляюцца краінамі са старажытнымі цывілізацыямі, гістарычнае развіццё якіх вельмі падобна, а культурныя абмены дзвюх дзяржаў сыходзяць каранямі ў далёкае мінулае. Дзвюм краінам варта паглыбіць паразуменне, праявіць мудрасць і поруч супрацьстаяць глабальнымх праблемам і выклікам, дадаў ён. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040