МЗС КНР: Кітай вітае сумесную дэкларацыю КНДР і РК
  2018-04-28 11:13:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай у пятніцу вітаў публікацыю сумеснай дэкларацыі паміж КНДР і Рэспублікай Карэя, спадзеючыся, што абодва бакі змогуць выкарыстоўваць пазітыўныя вынікі гэтага саміту для прасоўвання прымірэння і супрацоўніцтва. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан.

Кім Чэн Ын і Мун Чжэ Ін правялі цырымонію падпісання сумеснай дэкларацыі пад назвай "Пханмунджомская дэкларацыя аб міры, росквіце і аб'яднанні Карэйскага паўвострава" ў Доме міру на паўднёвакарэйскім баку ў памежным пункце Пханмунджом, дзе ў 1953 годзе было падпісана пагадненне аб перамір'і. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040