Кітай выказаў незадаволенасць у сувязі з умяшальніцтвам ЗША ў свае ўнутраныя справы
  2018-04-28 11:24:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У пятніцу Кітай выказаў незадаволенасць у сувязі з рэзалюцыяй Сената ЗША па рэінкарнацыі далай-ламы, заявіўшы, што гэта з'яўляецца ўмяшальніцтвам ва ўнутраныя справы краіны.

У чацвер Сенат ЗША прыняў рэзалюцыю, у якой гаворыцца, што вызначыць, хто стане далай-ламай XV, могуць толькі афіцыйныя асобы з асяроддзя далай-ламы XIV, і што любыя ўмяшальніцтвы ў гэты працэс з боку кітайскага ўрада не будуць мець сілы.

Адказваючы на чарговай прэс-канферэнцыі на пытанні журналістаў адносна Тыбета і захавання правоў чалавека ў Кітаі, прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін адзначыла, што даная рэзалюцыя "паказвае, што некаторыя людзі ў ЗША заўсёды былі недасведчанымі і пагардлівымі".

"Усім вядома, што пераўвасабленне жывога Буды ў тыбецкім будызме – унікальная сістэма атрымання ў спадчыну, якая дзейнічае сотні гадоў і адпавядае комплексу рэлігійных абрадаў і правілаў, якія гістарычна склаліся", – заявіла Хуа Чуньін, падкрэсліўшы, што рэінкарнацыя жывога Буды павінна адбывацца ў адпаведнасці з гэтымі рытуаламі, традыцыямі і законамі Кітая, і ў гэты працэс не павінны ўмешвацца замежнікі.

"Амерыканскім кангрэсменам і чыноўнікам варта засяродзіцца на служэнні свайму ўласнаму народу, але, на жаль, яны заўсёды выбарачна ігнаруюць праблемы, з якімі сутыкаюцца ў сябе дома, і пры гэтым праяўляюць незвычайны энтузіязм у дачыненні да ўнутраных спраў іншых краін", – сказала чыноўнік МЗС Кітая.

Днямі Дзярждэпартамент ЗША апублікаваў "Даклад аб выкананні правоў чалавека ў свеце ў 2017 годзе", у якім, у прыватнасці, утрымліваецца крытыка на адрас Кітая. Каменціруючы гэта пытанне, Хуа Чуньін сказала, што ЗША сутыкаюцца з вялікай колькасцю праблем у сябе дома. Спасылаючыся на апублікаваны Прэс-канцылярыяй Дзяржсавета КНР «Даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў ЗША ў 2017 годзе», яна адзначыла, што сістэматычная расавая дыскрымінацыя ў Злучаных Штатах паглыбіла раскол грамадства. Кітай заклікае адпаведных асоб у ЗША спачатку прывесці справы ў парадак у сябе дома, а ўжо потым крытыкаваць іншыя краіны, заявіла прадстаўнік кітайскага знешнепалітычнага ведамства. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040