Лідары РК і КНДР паабяцалі сустракацца часцей
  2018-04-28 11:32:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Ін і лідар КНДР Кім Чэн Ын паабяцалі часцей праводзіць сустрэчы пасля міжкарэйскага саміту. Пра гэта журналістам паведаміў прадстаўнік прэзідэнцкай рэзідэнцыі РК.

Афіцыйныя перамовы Мун Чжэ Іна і Кім Чэн Ына прайшлі за зачыненымі дзвярыма ў «Доме міру» на паўднёвакарэйскім баку Пханмунджома. У самым пачатку афіцыйных перамоў Мун Чжэ Ін вітаў лідара КНДР ля ваеннай дэмаркацыйнай лініі і правёў Кім Чэн Ына праз лінію падзелу на паўднёвакарэйскі бок Пханмунджома. Затым лідар КНДР запрасіў Мун Чжэ Іна ступіць на бок КНДР. Гэта было незапланаванае мерапрыемства афіцыйнай цырымоніі прывітання.

На плошчы Пханмунджом на паўднёвакарэйскім баку Мун Чжэ Ін сказаў Кім Чэн Ыну, што калі лідар КНДР наведае рэзідэнцыю прэзідэнта РК "Чхонвадэ" ў Сеуле, ён пакажа яму больш маляўнічыя выступленні. Кім Чэн Ын адказаў прэзідэнту РК, што, калі Мун Чжэ Ін запросіць яго ў "Чхонвадэ", то ён прыме гэта запрашэнне.

У час размовы ў прыёмнай «Дома міру», перад афіцыйнымі перамовамі, Мун Чжэ Ін выказаў спадзяванне наведаць гару Пэктусан па маршруце з КНДР. Лідаэр КНДР паабяцаў забяспечыць камфортнае наведванне горы.

Пасля афіцыйных перамоваў Кім Чэн Ын вярнуўся на бок КНДР у Пханмунджоме на абед. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040