Ван Цішань сустрэўся з міністрам замежных спраў Дамініканскай Рэспублікі
  2018-05-02 09:13:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік старшыні КНР Ван Цішань у аўторак у Пекіне сустрэўся з міністрам замежных спраў Дамініканскай Рэспублікі Мігелем Варгасам.

Ван Цішань павіншаваў з усталяваннем дыпламатычных адносін паміж КНР і Дамініканскай Рэспублікай. Ён заявіў, што ўрад Дамініканскай Рэспублікі прызнае і прытрымліваецца прынцыпу адзінага Кітая, вітае палітычнае рашэнне разарваць дыпадносіны з Тайванем і ўсталяваць дыпадносіны з КНР, ідучы ў нагу з часам і ў адпаведнасці з карэннымі і доўгатэрміновымі інтарэсамі народаў дзвюх краін.

Паводле яго слоў, пасля ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж КНР і Дамініканскай Рэспублікай патэнцыял развіцця двухбаковых адносін будзе ўсебакова раскрывацца. Кітайскі гатовы сумесна з Дамініканскай Рэспублікай працаваць над стварэннем міжнародных адносін новага тыпу.

У сваю чаргу, Мігель Варгас адзначыў, што Дамініканская Рэспубліка будзе строга выконваць прынцып адзінага Кітая, развіваць абмены і супрацоўніцтва з Кітаем. - Р -

каменціраваць
Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам РФ У.Пуціным
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040