Кітай скароціць тэрмін разгляду новых камерцыйных і будаўнічых праектаў
  2018-05-03 09:20:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай палепшыць сваё бізнес-асяроддзе шляхам скарачэння прыкладна ўдвая часу зацвярджэння пачатку рэалізацыі камерцыйных і будаўнічых праектаў. Пра гэта гаварылася сёння на пасяджэнні Дзяржсавета КНР.

Тэрмін разгляду новых бізнес-праектаў у муніцыпалітэтах, гарадах субправінцыйнага ўзроўню і адміністрацыйных цэнтрах правінцый пачынаючы з гэтага года будуць скарочаны ў сярэднім з больш чым 20 рабочых дзён да 8,5 рабочых дзён, гаворыцца ў заяве па выніках сустрэчы. Таксама сёлета ў 16 пілотных рэгіёнах будуць прыняты меры па скарачэнні часу зацвярджэння на ўрадавым узроўні будаўнічых праектаў. Раней на зацвярджэнне патрабавалася ў сярэднім каля 200 рабочых дзён, плануецца скараціць гэты час да 120 рабочых дзён.

Меры па скарачэнні тэрмінаў павінны быць рэалізаваны па ўсёй краіне да першай паловы 2019 года, пазначана ў заяве. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040