МЗС КНР адказаў на пытанне аб здзейсненым "упершыню размяшчэнні ракетных комплексаў на архіпелагу Наньша"
  2018-05-04 09:20:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін заявіла, што размяшчэнне на архіпелагу Наньша адпаведнага абсталявання не накіравана супраць якой-небудзь краіны. Тым, хто ненаўмысна апынецца на яго тэрыторыі, не варта турбавацца або баяцца чаго-небудзь. На чарговай прэс-канферэнцыі журналіст спытаў: "Як паведамілі амерыканскія СМІ, Кітай упершыню на архіпелагу Наньша размясціў ракетныя комплексы. Ці можаце вы пацьвердзіць гэтую інфармацыю?"

Хуа Чуньін заявіла, што Кітай валодае бясспрэчным правам суверэнітэту над архіпелагам Наньша і прылеглымі акваторыямі. Правядзенне Кітаем мірнай будаўнічай дзейнасці, уключаючы размяшчэнне неабходнага для абароны абсталявання, з'яўляецца патрабаваннем абароны суверэнітэту і бяспекі краіны і натуральным правам суверэннай дзяржавы. Адпаведнае размяшчэнне не накіравана супраць якой-небудзь дзяржавы. Тым, хто ўварвецца ненаўмысна, не варта турбавацца або баяцца чаго-небудзь. Мы спадзяемся на аб'ектыўнае і цвярозае стаўленне да гэтага зацікаўленых бакоў.

Хуа Чуньін падкрэсліла, што Кітай з'яўляецца гандлёвай дзяржавай і рашучым прыхільнікам міру і стабільнасці ў рэгіёне. Кітай працягне супрацоўніцтва і аб'яднанне намаганняў з рознымі краінамі, а таксама абарону міру і стабільнасці ў раёне Паўднёва-Кітайскага мора.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040