Кітай паспяхова запусціў спадарожнік сувязі "Apstar-6С"
  2018-05-04 09:20:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

4 траўня ў 00:06 на кітайскім касмадроме "Січан" пры дапамозе ракеты-носьбіта "Чанчжэн-3В" быў паспяхова запушчаны спадарожнік сувязі "Apstar-6С". Спадарожнік выйшаў на зададзеную арбіту.

Выкарыстоўваць спадарожнік "Apstar-6С" будзе кампанія APT Satellite Holdings Limited, у асноўным ён будзе прымяняцца для рэгіянальнага тэлебачання, тэле- і радыёвяшчання, сувязі, Інтэрнэту і мультымедыя, можа прадастаўляць паслугі для Кітая, Манголіі, Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, а таксама Індакітая .

Спадарожнік і яго ракета-носьбіт зроблены Кітайскай аэракасмічнай навукова-тэхнічнай карпарацыяй.

Гэта 273 палёт ракеты-носьбіта серыі "Чанчжэн".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040