Кіраўнік МЗС КНР сустрэўся з вярхоўным лідарам КНДР Кім Чэн Ынам
  2018-05-04 09:20:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай падтрымлівае міжкарэйскі саміт і віншуе з паспяховым правядзеннем гэтага мерапрыемства ў мінулым месяцы, якое адкрыла спрыяльныя магчымасці для палітычнага ўрэгулявання праблемы Карэйскага паўвострава. Пра гэта ў чацвер заявіў член Дзяржсавета КНР, міністр замежных спраў Ван І, які прыбыў з візітам у КНДР.

Гэтую заяву кітайскі дыпламат зрабіў на сустрэчы з вярхоўным лідарам Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі / КНДР / Кім Чэн Ынам падчас свайго двухдзённага візіту.

Нагадаем, што Кім Чэн Ын 27 красавіка перасёк міжкарэйскую мяжу і сустрэўся з прэзідэнтам Рэспублікі Карэя / РК / Мун Чжэ Інам у дэмілітарызаванай зоне ў Пханмунджоме.

Падчас сустрэчы лідары дзвюх краін абавязаліся пакласці канец Карэйскай вайне, і зноў пацвердзілі сваю прыхільнасць да поўнай дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава ў Пханмунджомскай дэкларацыі.

Ван І заявіў, што КНР падтрымлівае спыненне стану вайны на паўвостраве і рашэнне КНДР ажыццявіць стратэгічны паварот да эканамічнага развіцця, а таксама ўрэгуляванне правамернай занепакоенасці КНДР у сферы бяспекі ў працэсе дэнуклеарызацыі.

Кітай гатовы падтрымліваць кантакты з КНДР па гэтым пытанні і прасоўваць каардынацыю паміж дзвюма краінамі, дадаў кітайскі міністр.

Са свайго боку, вярхоўны лідар КНДР высока ацаніў намаганні Кітая і яго ўклад у справу міру і стабільнасці на Карэйскім паўвостраве і заявіў, што КНДР гатова ўмацоўваць стратэгічную камунікацыю з КНР.

Кім Чэн Ын адзначыў, што ажыццяўленне дэнуклеарызацыі паўвострава з'яўляецца цвёрдай пазіцыяй КНДР.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040