Сі Цзіньпін: тэорыя Маркса па-ранейшаму выпраменьвае яркае святло ісціны
  2018-05-04 14:57:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Нягледзячы на велізарныя і глыбокія перамены ў чалавечым грамадстве, імя Карла Маркса па-ранейшаму паважае ва ўсім свеце, і яго тэорыя па-ранейшаму выпраменьвае яркае святло ісціны", – заявіў у пятніцу старшыня КНР Сі Цзіньпін.

Выступаючы з прамовай на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 200-годдзю з дня нараджэння Карла Маркса, Сі Цзіньпін назваў Карла Маркса настаўнікам рэвалюцыі для працоўных усяго свету, галоўным заснавальнікам марксізму, стваральнікам марксісцкіх партый, першаадкрывальнікам міжнароднага камунізму і найвялікшым мысляром ў перыяд новай гісторыі.

"Сёння мы з пачуццём павагі праводзім урачысты сход, каб адзначыць 200-годдзе з дня нараджэння Карла Маркса, прыгадаць яго гістарычныя заслугі, высакародны дух і бліскучыя думкі. Не баючыся цяжкасцей і перашкод, Карл Маркс прысвяціў усё сваё жыццё нястомнай барацьбе за вызваленне чалавецтва, імкненню да ісціны і дасягненню вяршыні думак, нястомнай барацьбе, накіраванай на звяржэнне старога свету і стварэнне новага, указаў Сі Цзіньпін. Карл Маркс – не толькі адметтная постаць, але і звычайны чалавек, апрануты ў плоць і кроў, шчыры і верны дружбе. Самым каштоўным і ўплывовым духоўным здабыткам, пакінутым Карлам Марксам, з'яўляецца навуковая тэорыя. Як цудоўны ўзыход сонца, яго тэорыя асвятліла чалавецтву шлях даследаванняў законаў гісторыі і ажыццяўлення ўласнага вызвалення", – адзначыў Сі Цзіньпін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040