У выніку абвальвання на вугальных шахтах у Пакістане 18 чалавек загінулі, 13 пацярпелі
  2018-05-07 15:03:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па меншай меры 18 чалавек загінулі, 13 пацярпелі, яшчэ каля дзесятка прапалі без вестак у выніку абвальванняў на дзвюх вугальных шахтах у розных раёнах правінцыі Белуджыстан на паўднёвым захадзе Пакістана, што адбыліся сёння. Пра гэта паведамілі мясцовыя СМІ.

Паводле паведамленняў, першая аварыя адбылася на шахце ў Пір Ісмаіле раёна Марвар блізу горада Квета, які з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам штата.

Групы ратавальнікаў накіраваліся на месца здарэння і вынялі з-пад зямлі целы 16 шахцёраў.

Другая аварыя адбылася ў раёне Маргіт блізу Кветы і была выклікана выбухам газу, які прывёў да абвальвання вугальнай шахты, у выніку чаго два чалавекі загінулі, яшчэ 13 пацярпелі. Пасля абвалу звыш дзясятка шахцёраў лічацца прапаўшымі без вестак.

Мясцовыя СМІ паведамілі, што брыгады ратавальнікаў працягваюць пошук гарнякоў, знікнуўшых без вестак у двух шахтах.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040