Лі Кэцян выступіў на гандлёва-прамысловым саміце Кітая і Інданезіі
  2018-05-08 09:12:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян учора вечарам па мясцовым часе сумесна з віцэ-прэзідэнтам Інданэзіі Юсуфам Калам наведаў гандлёва-прамысловы саміт Кітая і Інданезіі, а таксама выступіў на ім з асноўнай прамовай.

Лі Кэцян паведаміў, што Інданезія з'яўляецца буйной краінай, якая развіваецца і мае важны ўплыў, а таксама прадстаўніком рынкавых эканомік, што нараджаюцца. Кітай надае павышаную ўвагу развіццю адносін з Інданезіяй. За кошт сумесных намаганняў усіх колаў дзвюх краін кітайска-інданэзійскія адносіны ўступілі на шлях паскоранага развіцця, эканоміка і гандаль з'яўляюцца найбольш актыўнымі і плённымі сферамі супрацоўніцтва дзвюх краін.

Лі Кэцян адзначыў, што мэта яго цяперашняга візіту заключаецца ў далейшым умацаванні спрыяльных тэндэнцый развіцця міждзяржаўных адносін, садзейнічанні выхаду практычнага супрацоўніцтва бакоў на новыя ступені.

Адзначыўшы, што эканомікі Кітая і Інданезіі характарызуюцца моцнай узаемадапаўняльнасцю, а таксама вялізнымі ўнутранымі рынкамі, Лі Кэцян паведаміў, што дзве краіны працягнуць садзейнічаць нарошчванню інтэграцыі ў рэгіянальным эканамічным супрацоўніцтве.

Паводле яго слоў, бакі будуць развіваць супрацоўніцтва ў сферы інвестыцый і вытворчых магутнасцяў, садзейнічаць лібералізацыі і спрашчэнню гандлю і інвестыцый, рабіць абмен і супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы яшчэ больш шчыльнымі.

На саміце прысутнічалі звыш 600 прадстаўнікоў гандлёва-прамысловых колаў дзвюх краін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040