Тайвань не атрымаў запрашэнне на Сусветную асамблею аховы здароўя – МЗС КНР
  2018-05-08 13:38:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сувязі з тым, што Тайвань да гэтага часу не атрымаў запрашэнне на Сусветную асамблею аховы здароўя, афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў КНР Гэн Шуан паведаміў, што поўная адказнасць за гэта ляжыць на адміністрацыі Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі.

На чарговай прэс-канферэнцыі Гэн Шуан паведаміў, што прынцып аднаго Кітая з'яўляецца ўсеагульным кансенсусам міжнароднай супольнасці. З 2009 па 2016 год Тайвань 8 гадоў запар удзельнічаў у Сусветнай асамблеі аховы здароўя пад імем "Кітайскі Тайбэй" і ў статусе назіральніка. Паколькі адміністрацыя ДПП да гэтага часу не прызнала кансенсус 1992 года, які ўвасабляе прынцып аднаго Кітая, адбыўся падрыў палітычнай асновы для ўдзелу Тайваня ў Сусветнай асамблеі аховы здароўя.

"Адказнасць за тое, што Тайвань сёлета не атрымаў запрашэнне да ўдзелу, цалкам ляжыць на адміністрацыі ДПП", – заявіў чыноўнік кітайскага МЗС. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040