Сі Цзіньпін сустрэўся з Кім Чэн Ынам у Даляне
  2018-05-09 08:54:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 7-8 траўня сустрэўся са старшынёй Працоўнай партыі Карэі Кім Чэн Ынам у горадзе Далянь правінцыі Ляанін.

"У цяперашні ключавы момант глыбокіх і складаных пераменаў сітуацыі на Карэйскім паўвостраве таварыш старшыня праз 40 з лішнім дзён зноў спецыяльна прыбыў у Кітай для сустрэчы. Гэта сведчыць аб тым, што таварыш старшыня надае павышаную ўвагу развіццю партыйных і дзяржаўных адносін, а таксама стратэгічным кантактам паміж партыямі і краінамі. Я даю гэтаму высокую ацэнку. Мяне радуе актыўнае развіццё адносін паміж Кітаем і КНДР і сітуацыі на Карэйскім паўвостраве, якое рушыла ўслед за маёй першай сустрэчай з таварышам старшынёй. Я рады яшчэ раз сустрэцца з таварышам старшынёй і прыкласці сумесныя намаганні для садзейнічання здароваму і стабільнаму развіццю двухбаковых адносін, забеспячэння доўгачасовага парадку і доўгатэрміновай стабільнасці на Карэйскім паўвостраве, прасоўвання міру, стабільнасці і працвітання ў рэгіёне", – адзначыў Сі Цзіньпін.

Кім Чэн Ын сказаў, што ўжо дасягнуты значны прагрэс у развіцці дружбы паміж КНДР і Кітаем і сітуацыі на Карэйскім паўвостраве. Гэта з'яўляецца пазітыўным вынікам гістарычнай сустрэчы з таварышам генеральным сакратаром. Ён адзначыў, што паўторна прыбыў у Кітай для таго, каб сустрэцца і абмяняцца інфармацыяй з генеральным сакратаром, і разлічвае на ўзмацненне стратэгічных кантактаў і супрацоўніцтва з кітайскім бокам, прасоўванне паглыбленага развіцця двухбаковай дружбы, міру і стабільнасці ў рэгіёне.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што ў сакавіку ў Пекіне адбылася яго першая з Кім Чэн Ынам гістарычная сустрэча, падчас якой яны правялі працяглы і паглыблены абмен меркаваннямі і дасягнулі прынцыповага кансенсусу па чатырох пунктах развіцця адносін Кітая і КНДР у новую эпоху.

Кіраўнік Кітая адзначыў, што традыцыйная дружба паміж Кітаем і КНДР стала каштоўным набыткам абодвух бакоў. Развіццё адносін дружбы і супрацоўніцтва Кітая і КНДР з'яўляецца нязменным курсам і адзіным правільным выбарам для абодвух бакоў. Кітай і КНДР – сацыялістычныя дзяржавы. Іх адносіны маюць важнае стратэгічнае значэнне. Бакам варта ўмацоўваць салідарнасць, супрацоўніцтва, абмены і пераймаць вопыт адзін аднаго. Кантакты паміж партыямі на высокім узроўні адыгрываюць важную ролю ў двухбаковых адносінах. Бакі павінны падтрымліваць частыя кантакты, актывізаваць стратэгічныя абмены, умацоўваць паразуменне і ўзаемны давер і абараняць агульныя інтарэсы. Умацаванне асновы дружбы паміж народамі з'яўляецца важным каналам прасоўвання развіцця адносінаў паміж Кітаем і КНДР. Варта рознымі спосабамі нарошчваць абмены і кантакты паміж народамі дзвюх краін і ствараць спрыяльную аснову народнай волі для развіцця адносін дзвюх краін.

Дзякуючы сумесным намаганням абодвух бакоў усе дамоўленасці рэалізуюцца належным чынам, сказаў Сі Цзіньпін, дадаўшы, што на працягу больш чым месяц яны з Кім Чэн Ынам двойчы сустракаліся і падтрымлівалі цесныя кантакты.

Сі Цзіньпін выказаў гатоўнасць працаваць сумесна з Кім Чэн Ынам, працягваць кіраваць адпаведнымі ведамствамі двух бакоў у рэалізацыі дасягнутых лідарамі дзвюх краін дамоўленасцей, садзейнічаць бесперапыннаму развіццю адносін Кітая і КНДР на карысць дзвюх краін і іх народаў, тым самым уносячы пазітыўны ўклад у мір і стабільнасць у рэгіёне. Сі Цзіньпін таксама выказаў Кім Чэн Ыну шчырую падзяку за яго ўвагу і шчырае стаўленне да сур'ёзнага ДТЗ у КНДР, якое прывяло да гібелі грамадзян Кітая і КНДР.

Кім Чэн Ын заявіў, што ўзаемадавер і дружба кіраўнікоў дзвюх краін і двух партый старэйшага пакалення з'яўляюцца трывалым падмуркам традыцыйнай дружбы паміж КНДР і КНР. "Мы, пераняўшы гэту выдатную традыцыю, праводзім плённую гістарычную сустрэчу і прасоўваем беспрэцэдэнтнае актыўнае развіццё адносін КНДР і КНР". Ён выказаў упэўненасць, што паўторная сустрэча, якая адбылася больш чым праз месяц пасля першай, дазволіць паглыбіць узаемадавер і накіроўваць адносіны дружбы і супрацоўніцтва паміж КНДР і КНР у адпаведнасці з патрабаваннямі новай эпохі для дасягнення больш цеснага ўсебаковага развіцця.

Каменціруючы сітуацыю на Карэйскім паўвостраве, Сі Цзіньпін паказаў, што ў час першай сустрэчы з Кім Чэн Ынам яны ўжо правялі глыбокі абмен меркаваннямі і дасягнулі важнага кансенсусу па гэтым аспекце. У апошні час таварыш старшыня прыклаў актыўныя намаганні для правядзення дыялогу і змякчэння сітуацыі на паўвостраве, і гэтыя намаганні прынеслі станоўчыя вынікі. Сумеснымі намаганнямі зацікаўленых бакоў тэндэнцыя для правядзення дыялогу і змякчэння сітуацыі на паўвостраве бесперапынна ўмацоўваецца і развіваецца ў напрамку садзейнічання палітычнаму ўрэгуляванню. Кітай падтрымлівае КНДР у прыхільнасці дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава, а таксама правядзенне КНДР і ЗША дыялогу і кансультацый для вырашэння праблемы паўвострава, і гатовы сумесна з усімі зацікаўленымі бакамі адыграць пазітыўную ролю для ўсебаковага прасоўвання працэсу мірнага вырашэння праблемы паўвострава шляхам дыялогу і ажыццяўлення доўгатэрміновай стабільнасці ў рэгіёне.

Высока ацаніўшы дальнабачнасць генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна, Кім Чэн Ын выказаў удзячнасць кітайскаму боку за ўнясенне на працягу доўгага часу важнага ўкладу ў ажыццяўленне дэнуклеарызацыі паўвострава і абарону міру і стабільнасці ў рэгіёне. Кім Чэн Ын адзначыў, што ажыццяўленне дэнуклеарызацыі на Карэйскім паўвостраве з'яўляецца паслядоўнай і яснай пазіцыяй КНДР. Калі зацікаўленыя бакі адмовяцца ад варожай палітыкі ў дачыненні да КНДР, то ў КНДР не будзе неабходнасці мець ядзерную зброю, і дэнуклеарызацыя стане здзейснай.

Кім Чэн Ын выказаў спадзяванне, што КНДР і ЗША змогуць праз дыялог усталяваць узаемны давер, і ўсе зацікаўленыя бакі будуць адказна прымаць паэтапныя і сінхронныя меры з мэтай усебаковага прасоўвання працэсу палітычнага ўрэгулявання пытання Карэйскага паўвострава і ажыццяўлення дэнуклеарызацыі і дасягнення працяглага міру на паўвостраве. Кім Чэн Ын таксама праінфармаваў Сі Цзіньпіна аб развіцці КНДР і будаўніцтве ППК у апошні час.

Сі Цзіньпін адзначыў, што на 3-м пленуме Цэнтральнага камітэта ППК 7-га склікання быў вылучаны стратэгічны курс развіцця сацыялістычнай эканомікі, на дасягненне якога павінны быць накіраваны сілы ўсёй партыі і краіны, а таксама абвешчана аб рашэнні спыніць ядзерныя выпрабаванні і выпрабавальныя запускі міжкантынентальных балістычных ракет, закрыць ядзерны палігон на поўначы краіны. Гэта сведчыць пра тое, што таварыш старшыня надае асаблівае значэнне развіццю эканомікі і павышэнню ўзроўню жыцця народа, адлюстроўвае цвёрдую волю таварыша старшыні абараняць мір і стабільнасць у рэгіёне. "Мы гэта ўхваляем і падтрымліваем зрушэнне стратэгічнага прыярытэту КНДР у бок эканамічнага будаўніцтва, падтрымліваем таварышаў КНДР у руху па шляху развіцця, які адказвае рэаліям краіны", – сказаў Сі Цзіньпін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040