Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Д.Трампом
  2018-05-09 08:56:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 8 мая правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Сі Цзіньпін адзначыў, што ў цяперашні час развіццё адносін Кітая і ЗША праходзіць важны этап. Ён паведаміў, што надае павышаную ўвагу развіццю міждзяржаўных адносін, шануе добрыя працоўныя сувязі з прэзідэнтам ЗША. Старшыня КНР выказаў спадзяванне, што бакі добрасумленна рэалізуюць дасягнутыя ім і Д.Трампам на сустрэчы ў Пекіне кансенсусы, будуць падтрымліваць кантакты на высокім і іншых узроўнях, дзейнічаць у духу ўзаемапавагі, узаемнай выгады і ўзаемнага спрыяння, засяродзяцца на супрацоўніцтве і будуць трымаць пад кантролем рознагалоссі , паспрыяюць здароваму і стабільнаму паступальнаму развіццю міждзяржаўных адносін. Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва нязменна служыла стабілізатарам і рухавіком кітайска-амерыканскіх адносін. На мінулым тыдні Кітай і ЗША правялі ў Пекіне шчырыя, высокаэфектыўныя і канструктыўныя кансультацыі па гандлёва-эканамічных пытаннях. Дэлегацыі бакоў могуць падтрымліваць кантакты, імкнуцца адшукаць аптымальны спосаб урэгулявання наяўных пытанняў, дасягнуць узаемавыгадных вынікаў.

Кіраўнікі дзвюх дзяржаў таксама абмяняліся думкамі па абстаноўцы на Карэйскім паўвостраве. Сі Цзіньпін зноў пацвердзіў пазіцыю кітайскага боку па праблеме Карэйскага паўвострава. Ён падкрэсліў, што кітайскі бок падтрымлівае сустрэчу лідараў ЗША і КНДР, выказаўшы спадзяванне, што ЗША і КНДР пойдуць насустрач адзін аднаму, усталююць ўзаемны давер, будуць дзейнічаць паэтапна, урэгулююць свае заклапочанасці з дапамогай сустрэч і кансультацый, улічаць разумную заклапочанасць паўночнакарэйскага боку ў галіне бяспекі, сумесна прасунуць працэс палітычнага ўрэгулявання праблемы Карэйскага паўвострава. Кітай мае намер працягваць гуляць пазітыўную ролю ў рэалізацыі дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава, доўгачасовага парадку і стабільнасці ў рэгіёне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040