Д.Трамп сёння абвесціць рашэнне па ядзернай дамове з Іранам
  2018-05-09 08:56:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 7 мая ў сацыяльным СМІ паведаміў, што сёння ў 14:00 па паўночнаамерыканскім усходнім часе абвесціць рашэнне па ядзернай дамове з Іранам.

Д.Трамп заўсёды негатыўна ставіўся да ядзернай дамовы з Іранам. Раней ён называў гэта пагадненне "дрэнным і няўдалым". У студзені бягучага года амерыканскі прэзідэнт заявіў, што "апошні раз" падаўжае тэрміны зняцця амерыканскіх санкцый па іранскай ядзернай праблеме, вызначыў дату 12 траўня апошнім тэрмінам для ўнясення паправак у ядзернае пагадненне з Іранам. Паводле яго слоў, калі да гэтага тэрміна не з'явяцца прымальныя папраўкі, ЗША выйдуць з пагаднення. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040