Падтрымліваць здаровае і стабільнае развіццё гандлёвых сувязяў паміж КНР і ЗША ў інтарэсах міру - МЗС КНР
  2018-05-09 15:37:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Устараненне рознагалоссяў шляхам роўных кансультацый, а таксама падтрыманне здаровага і стабільнага развіцця гандлёва-эканамічных сувязяў паміж КНР і ЗША застаецца ў інтарэсах абодвух бакоў. Пра гэта заявіў у аўторак афіцыйны прадстаўнік МЗС Кітая Гэн Шуан на чарговай прэс-канферэнцыі.

Прадстаўнік Белага Дома паведаміў, што на наступным тыдні намеснік прэм'ера Дзяржсавета КНР Лю Хэ наведае з візітам Вашынгтон, каб працягнуць перамовы па двухбаковым гандлі.

Па словах Гэн Шуана, Кітай звярнуў увагу на заяву прадстаўніка Белага Дома, а таксама на тое, што ў чаканнях амерыканскага боку па дасягненні кансенсусу з Кітаем па гандлёвых пытаннях з'явіўся "пазітыўны сігнал".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040